Абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеечных калектываў “Лялечны свет” праходзіць у Сянне

Традыцыйны абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеечных калектываў “Лялечны свет” праходзіць у Сенненскім РЦКіНТ.


Удзел у свяце-конкурсе прымае 17 калектываў Віцебшчыны, а таксама госці з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці – лялечны тэатр “Кудзеснік”.


З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Аляксандр Красакоў, намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама, Зоя Гукава, старшыня журы, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

Яны пажадалі гледачам прыемных уражанняў, па-сапраўднаму атрымаць асалоду ад займальнага падарожжа ў свет казкі, а ўдзельнікам – творчага запалу і яркіх перамог.

Нашы землякі — лялечны тэатр «Пятрушка» раённай дзіцячай бібліятэкі і клуб аматараў фальклора «Крывія» РЦКіНТ падрыхтавалі пастаноўкі «Кот-хвастун» і «Чортаў скарб».

Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара.