Ганаровай граматай Сенненскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагарожданы Васіль Бандарэвіч

 Ганаровай граматай Сенненскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу нашага раёна і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння ўзнагарожданы Васіль Бандарэвіч, ганаровы жыхар г.Сянно, вядомы краязнавец, педагог, гісторык.

 Заслужаную ўзнагароду Васіль Віктаравіч атрымаў з рук Алега Макарэвіча, старшыні Сенненскага райвыканкама. Да цёплых слоў віншаванняў далучылася і Тамара Смірнова, старшыня Сенненскай раённай арганізацыі ветэранаў. Акрамя бясконцых пажаданняў моцнага здароўя, аптымізму, натхнення, госці падарылі Васілю Бандарэвічу прадуктовы набор, памятны падарунак і кветкі.    

Фота Вольгі КАРПАВАЙ.