Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці.
Першай кропкай у патрыятычным маршруце стаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». На тэрыторыі сімвалічных могілак да помніка спаленай вёскі Марозаўка сенненцы ўсклалі кветкі.

 

Асаблівыя пачуцці выклікаў у наведвальнікаў новы музей на тэрыторыі комплекса. У адной з залаў супрацоўнікі культуры ўшанавалі памяць хвілінай маўчання загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама пабывалі сенненцы і ў сталічным музеі Вялікай Айчыннай вайны: 8 экспазіцыйных залаў не пакінулі нікога абыякавымі. Акрамя таго, жадаючыя сфатаграфаваліся каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У завяршэнне экскурсійнага маршруту наведалі Курган Славы.

«ГС».