Сенненец Аляксей Гарбачоў — першы хлопец на жніве!

Жніво падыходзіць да свайго завяршэння. Хутка апошнія тоны хлеба будуць у гумне. А значыць, прыйдзе час падводзіць вынікі спаборніцтва, аб’яўленага ў пачатку ўборачнай. Камбайнеры, якія больш за ўсіх намалоцяць зерня, атрымаюць памятныя падарункі і граматы ад райвыканкама.

 Акрамя гэтага, будуць вызначыны лепшыя моладзевыя экіпажы. Сёння на Сенненшчыне іх 16. І самы вялікі намалот у Аляксея Гарбачова з Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі. Разам з памочнікам Раманам Высоцкім ён сабраў з палеткаў 684 тоны збожжа (даныя на 16 жніўня).

 Аляксей ужо на працягу чатырох год выступае лідарам жніва сярод маладых экіпажаў  раёна. А ў мінулым годзе перамог яшчэ і ў конкурсе «Лепшы па прафесіі», што праводзіўся райвыканкамам.

 Такія высокія дасягненні — праца не аднаго дня. І сведчаць яны пра працаві­тасць і добрасумленнасць маладога чалавека.

 Кацярына КАРПОВІЧ.  

 На здымку: Аляксей Гарбачоў (злева) і Раман Высоцкі.