На Сенненшчыне жанчына загінула пад коламі камбайна

У мінулую суботу ў вёсцы Бабаедава Нямойтаўскага сельсавета камбайн, што належыць ПП «Дружбінец», пераехаў жанчыну.

 Дарога ў населеным пункце даволі вузкая, паабапал яе расце бур’ян. Камбайнер падаў машыну бліжэй да абочыны, каб не зачапіць плот і слуп. Мужчына нават не заўважыў, што ў траве спала жанчына.

 Ужо крыху пазней, услед за камбайнам, рушыў аўтамабіль, вадзіцель якога і ўбачыў труп жанчыны. Пенсіянерка, 1937 года нараджэння, памерла на месцы.

 Вядзецца следства.

 Кацярына КАРПОВІЧ.