Дошка гонару на ўборцы зерневых і зернебабовых культур на 11 жніўня 2011 года
ААТ «Літусава» (дырэктар М.Р.Каўрыжэнка, галоўны аграном А.А.Бянько, галоўны інжынер С.А. Шыбека, старшыня прафкама В.Я.Гарбацэвіч), дзе зерневыя ўбраны на плошчы 909 га (62,65 %) пры ўраджайнасці 27,6 цн/ га, намалочана 2505 тон збожжа;
Андрэй Бяляеў, Дзяніс Бяляеў — экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ДП «Саўгас імя Машэрава», якія намалацілі 611 тон збожжа;
Канстанцін Яцкевіч, Валерый Гарбачоў — моладзевы экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ААТ «Сенненскі райаграсервіс», якія намалацілі 555 тон збожжа;
Аляксандр Буйневіч — вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555 ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які перавез з поля на ток 1275 тон збожжа.