Пакуль не прырастаем
За студзень-чэрвень гэтага года ў раёне нарадзілася 121 дзіця. Гэта на 15 больш, чым летась. У Сянно нарадзіліся 38 хлопчыкаў і дзяўчынак, у гарадскім пасёлку Багушэўск — 11, у сельскай мясцовасці — 72.
За шэсць месяцаў памерла 309 чалавек, што на 23 чалавекі менш леташняга. Калі ў горадзе і гарпасёлку сканалі 86 чалавек, то вясковага насельніцтва памерла 223 чалавекі. Натуральныя страты раёна склалі 188 грамадзян.
Некалькі больш, чым у мінулым годзе, зарэгістравана шлюбаў — 75. Колькасць скасаваных шлюбаў узрасла на два выпадкі — 33. Часцей разрывалі сямейныя адносіны вяскоўцы: 14 скасаваных шлюбаў, супраць леташніх — 8.
Алена Скакун,
начальнік аддзела статыстыкі.