У “Машэраве” робяць стаўку на моладзь і сям’ю.

  Сёлета самы вялікі клін зерневых і зернебабовых культур у раёне маюць хлебаробы ДП «Саўгас імя Машэрава» — 3160 гектараў. Ва ўборачных работах задзейнічана 15 камбайнаў.

  З самага пачатку лідэрам у спаборніцтве на жніве стаў сямейны экіпаж Бяляевых, у складзе бацькі і сына. Андрэй Іванавіч — не навічок у сельскай гаспадарцы. Ён станавіўся пераможцам раённага спаборніцтва, не раз намалочваў за сезон больш 1000 тон збожжа. Дзяніс — студэнт. Але дапамагаў бацьку на жніве яшчэ са школьных гадоў. На 4 жніўня на рахунку Бяляевых было 437 тон намалоту, здабытых на камбайне «КЗС-1218».

 Не адстае ад Бяляевых Павел Асіран. Малады механі­затар, якому даверылі новы камбайн, працуе адзін. Але паспеў намалаціць 367 тону збожжа.

  Вылучаецца сярод камбайнераў саўгаса імя Машэрава яшчэ адзін экіпаж ў складзе з камбайнера Руслана Загорскага, пастаянным месцам працы для якога з’яўляецца РУП ЖКГ, і памочніка Яўгена Дзям’янава, вучня 11 класа адной з віцебскіх школ. Маладзёжны экіпаж нажаў 326 тоны зерня.

  Агульны намалот збожжа па гаспадарцы складаў на адзначаны дзень 3207  тон.

Л.ІЎЕЎ.