На Сенненшчыне пачалося жніво

Яшчэ на мінулым тыдні хлебаробы некаторых грамадскіх сельгасарганізацый прыступілі да ўборкі ранніх каласавых культур.

 Жніво вядзецца пераважна на ўчастках, якія пацярпелі  ад чэрвеньскай спёкі, і на пасевах азімай пшаніцы. Па стану на 18 ліпеня зерневыя ў раёне былі абмалочаны на плошчы 232 гектары, у тым ліку ў ААТ «Сенненскі райаграсервіс» — на 153 гектарах. На 31 гектары збожжа ўбралі ў ААТ «Сінягорскае», 24 — ААТ «Літусава», 18 — ААТ «Ульянавічы». Пачалі жніво ў «Круглянах» і «Бяленеве». Намалочаны першыя 579 тон збожжа пры сярэднераённай ураджайнасці 25 цнт з гектара.

 Адначасова з уборкай каласавых вядзецца абмалот насеннікаў ранніх злакавых траў. Найбольшая плошча гэтых траў у якасці насеннікаў адведзена ў ААТ «Бяленева» — 63 гектары, ВДМС — 38.