Дошка гонару на нарыхтоўцы кармоў па стане на 14 ліпеня

  Дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава» (дырэктар А.У.Марцючэнка, старшыня прафкама  А.І.Шалуха), дзе  травы першага ўкосу скошаны  на 2246 гектарах (100 %) і на  кожную ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па  20.29 ц  к.адз.;

 Пётр Агееў, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсервіс «, які на  камбайне «Ягуар-850» здрабніў 11403 тоны  зялёнай правяленай масы;

 Мікалай Кацура, механізатар  ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які на  трактары «МТЗ-1221», агрэгатаваным прычэпам «ПС-45», перавёз  2671 тону  зялёнай масы;

 Аляксандр Труханенка, механізатар КУСГП «Полымя», які на трактары «Беларус-3022», агрэгатаваным касілкай «КПР-9», скасіў траву на плошчы 617 га.