Вяскоўцаў Сенненшчыны пракансультуюць на месцах.
Спецыялісты аддзела пенсій і дапамог упраўлення райвыканкама па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва з мэтай арганізацыі кансультацый жыхароў раёна распрацавалі графік прыёму грамадзян на III квартал. Згодна з ім жыхары Багушэўска і Багушэўскага сельсавета неабходныя кансультацыі могуць атрымаць кожны другі чацвер месяца. Вяскоўцаў, якія жывуць у населеных пунктах Беліцкага, Ходцаўскага, Нямойтаўскага, Багданаўскага, Машканскага, Студзёнкаўскага сельсаветаў, чакаюць з 9 да 13 гадзін адпаведна 20 ліпеня, 15 верасня, 13 ліпеня, 17 жніўня, 14 верасня, 24 жніўня. У Какоўчыне спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення будзе кансультаваць 24 жніўня, але з 8 да 12 гадзін.
Сустрэчы будуць арганізаваны ў будынках выканкамаў пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў.