Сенненскі аддзел занятасці выдае грошы на добраўпарадкаванне сельскім Саветам

Дзе знайсці грошы на добраўпарадкаванне? Гэта галаўны боль большасці старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў. Сапраўды, калі гаворка ідзе не аб выкарыстанні другаснай сыравіны, то грошы пад нагамі не валяюцца. Але той, хто думае і жадае займацца навя­дзеннем парадку, і ў гэтай сітуацыі знаходзіць выйсце. Аказваецца, пад пэўныя праекты фінансаванне можа выдзеліць раённы аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 І няхай гэта па сённяшніх мерках не вельмі вялікія сумы (10-15 мільёнаў рублёў), але дастатковыя, каб, скажам, навесці парадак на мясцовых могілках. Такую магчымасць выкарысталі выканкамы Студзёнкаўскага, Беліцкага сельскіх Саветаў. Вядуцца работы ў аграгарадку Янова (Какоўчынскі сельсавет).