Вынішчаць баршчэўнік у Беліцкім сельсавеце будуць з дапамогай ядахімікатаў

Для Беліцкага сельсавета, і ў першую чаргу для вёскі Полымя, вельмі актуальнай з’яўляецца  праблема барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага. Ва ўсякім разе тут самая вялікая ў раёне яго плантацыя — звыш 25 гектараў. Сёлета для барацьбы з гэтай шкоднай раслінай вырашылі больш шырока  выкарыстоўваць ядахімікаты, якіх закупілі на сем мільёнаў рублёў.

 Плануецца прыцягнуць і сілы меліярацый сістэмы раёна для раскарчоўкі сада, які запаланіў баршчэўнік.