У суботу сенненскі “Будаўнік” і новалукомльскі “Энергетык” вызначат «лепшага па прафесіі» на футбольным поле

  Завяршаецца першый круг чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. Апошняя гульня адбудзецца сёння ў 11.00 на цэнтральным стадыёне горада. Сенненскі ФК «Будаўнік» сустрэнецца з з адным з аўтсайдэраў — камандай «Энергетык» з Новалукомля.

 Па выніках васьмі тураў нашы футбалісты займаюць 5-е месца. Яны змаглі абыграць супернікаў з Дуброўна, Расон, Глубокага. Унічыю  згулялі з віцебскім «СДЮШОР-Дзвіна».

 Пакуль што бясспрэчным лідарам чэмпіянату з’яўляецца каманда «Міёры», якая не праіграла ніводнага матча. Але падводзіць вынікі пакуль рана. Наперадзе другі круг спаборніцтва.

Кацярына  КАРПОВІЧ.