Завітаць да кожнага ветэрана

Беларуская дзяржава, грамадства шануюць і паважаюць  сваіх ветэранаў. Пра іх клапоцяцца кожны дзень. Напярэдадні дзяржаўных святаў гэтая ўвага праяўляецца асабліва яскрава.

 Вось і сёлета перад Днём Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у якой беларусы стра­цілі кожнага чацвёртага, сенненскіх франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў  (іх жыве ў раёне 94 чалавекі), блакаднікаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем’і загінуўшых наведалі прадстаўнікі ўлады, калектываў, дзе яны некалі працавалі, грамадскіх арганізацый, школьнікі. Ды не з пустымі рукамі. Да віншаванняў у сувязі са святам, лепшых пажаданняў, самым актуальным з якіх для нашых дзедаў і прадзедаў з’яўляецца пажаданне добрага здароўя, былі далучаны падарункі і грашовыя выплаты.

 Многіх ветэранаў вайны наведаў асабіста старшыня райвыканкама Вік­тар Цапота. У прыватнасці, ён сустрэўся з такімі вядомымі на Сенненшчыне асобамі, як Вячаслаў Антонавіч Злотка, Уладзімір Пятровіч Алейнікаў. Гэтыя людзі ўнеслі значны ўклад у аднаўленне пасляваеннага жыцця ў раёне, шмат увагі ўдзялялі  і ўдзяляюць патрыятычнаму выхаванню маладых сенненцаў.

Л.Іўеў.

НА ЗДЫМКУ: гасцей сустракае Канстанцін Мікалаевіч Карсакоў, капітан у адстаўцы, удзельнік вайны. Апошнія гады працоўнага жыцця ён прысвяціў працы ў Белдзяржстраху.