Василина Володькина, ученица Мошканской школы, приняла участие в осеннем республиканском профориентационном проекте «Лестница успеха», который реализуется на базе Академии управления при Президенте Беларуси

Яна была адзіная прадстаўніца з Віцебскай вобласці. Асноўная мэта праекта — садзейнічанне будучым выпускнікам у іх прафесійным самавызначэнні. Дасягаецца пастаўленая задача з улікам інтарэсаў, схільнасцей, індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў.

 

Удзельнічаць у праекце прэстыжна. Ён пашырае сацыяльна-педагагічны вопыт, развівае лідэрскія якасці і камунікатыўныя навыкі юнакоў і дзяўчат. Трапляюць у яго нямногія. Толькі ў гэтым годзе з 200 заявак удзельнікаў былі адабраны 30, у ліку якіх вучні 10-х і 11-х класаў. Для іх былі распрацаваны і розныя праграмы на дзень.

«Каб стаць удзельнікам, неабходна было прайсці конкурсны адбор – запоўніць анкету і напісаць эсэ, — падзялілася Васіліна. – З апошнім я справілася на выдатна, за што атрымала станоўчую адзнаку асабіста ад выкладчыкаў Акадэміі». Да слова, напісанне празаічнага сачынення на патрыятычную тэму курыравала яе настаўніца рускай мовы і літаратуры Валянціна Багданоўская.

Адзін дзень у праекце прайшоў на ўзнёслай ноце. Мала сказаць было цікава, не хавае эмоцый адзначае Васіліна, на працягу дня мы сустрэліся з кіраўніцтвам Акадэміі, студэнцкім актывам, для нас былі арганізаваны лекцыі, круглыя сталы і многае іншае.

Васіліна — дзяўчынка з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. З’яўляецца камандзірам валанцёрскаяга атрада «Варты», старшынёй школьнага лясніцтва, яна пастаянная ўдзельніца прадметных алімпіяд, займаецца навукова-даследчай дзейнасцю. Удзел у праекце дапамог Васіліне расставіць прыярытэты. Упэўнены, у хуткім часе яна вызначыцца ў прафесійным плане.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена А.Валодзькінай.