Хто ў плюсе, хто ў мінусе
За студзень гэтага года 11 арганізацый раёна атрымалі страты ад рэалізацыі прадукцыі: ААТ «Какоўчына», «Ульянавічы», КУСГП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава», ПП «Дружбінец», КУСГП імя Гараўца, ААТ «Пурплева», ААТ «Багушэўскі льнозавод», КУПБА «Прэстыж», РУП ЖКГ, райспажыўтаварыства, адкрытае акцыянернае таварыства «Аўтатранспартнае прадпрыемства №20».
Прычым у ААТ «Какоўчына» і КУСГП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава» страты склалі ў межах аднаго мільёна рублёў. Аб чым гэта сведчыць? Калі б эканамічныя службы гэтых гаспадарак пастаянна займаліся аналізам эканамічнай сітуацыі, падобных хібаў можна было пазбегнуць. А так атрымліваецца: зафіксавалі факт, гэта значыць выступілі ў ролі статыстаў, а не аналітыкаў-гаспадарнікаў.
Найбольшы аб’ём прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) атрыманы ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», філіялам «Віцебская доследная меліярацыйная станцыя» і УП «Сяннобудмеліяводгас»— звыш 40 мільёнаў рублёў у кожным.