Для Тамары Булітка, бухгалтара цэха «Сенненскі» Аршанскага МК, лічбы — гэта высокая паэзія.

— Мне ніколі не бывае сумна за рабочым сталом, нягледзячы, што працую я па спецыяльнасці толькі ў перапрацоўчай прамысловасці з 1979 года. Лічбы многае могуць сказаць пра вытворчасць і, нават, людзей, якія ў ёй заняты, — разважае Тамара Пятроўна. На днях яна выходзіць на заслужаны адпачынак.

 У апошнія гады ў бухгалтэрыі вытворчага падраздзялення Тамара Булітка  вядзе раздзел «асноўныя сродкі». Да таго, калі Сенненскі завод САМ страціў статус самастойнай вытворчасці, 6 гадоў працавала намеснікам галоўнага бухгалтара.

 НА ЗДЫМКУ: Тамара Пятроўна Булітка.