Праздник родного узора прошел в детском-саду №2 г.Сенно

Гісторыя беларускага народа і яго побыт цесна пераплятаюцца з традыцыйнымі святамі, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне павагу да народных вытокаў.

 

     На свяце дзеці бліжэй пазнаёміліся з такімі відамі рукадзелля, як вышыўка і ткацтва. Уважліва разглядалі вышытыя ручнікі, накідкі, падзоры і абрусы. Пазнаёміліся з тканымі ўзорамі на вопратцы, даведаліся аб знакамітых Слуцкіх паясах,  што арнамент ураджэнкі Сенненшчыны Матроны Маркевіч упрыгожвае нацыянальны сцяг нашай Беларусі.

     

Не абышлося і без сюрпрызаў. На вышытых ручніках для пачастунка дзяцей вынеслі тры смачныя каравая, якія былі выраблены на нашым хлебазаводзе. Яны вельмі спадабаліся дзецям. А госці Мікіта і Алеся праспявалі для дзяцей прыпеўкі пра элементы нацыянальных касцюмаў. А затым наступіў самы маляўнічы момант свята — дэфіле ў народных касцюмах, як старадаўным, так і ў сучасным стылі.

Мадэлі дэманстравалі і выхаванцы, і педагогі, і супрацоўнікі дзіцячага садка. І дзеці, і дарослыя напярэдаднi дэфіле некалькі дзён абмяркоўвалі і падбіралі аксэсуары да касцюмаў, прычоскі, усе настолькі ўключыліся ў гэты працэс, што дэманстрацыя прайшла на высокім узроўні.

    

А як жа без песень і танцаў? Вядома, без іх не бывае сапраўднага свята! Дзяўчынкі старэйшай групы ў сучасных народных касцюмах падарылі гледачам танец «Вышытая сарочка», прагучала песня пра падушачку, якую вышывала мацi.

А старадаўнюю песню «Чорная галка » дзеці выканалі ўсёй групай.

Усе мерапрыемства суправаджалася народнай музыкай, якая вельмі падабаецца дзецям.

Наталля КЛЯЧЫНА,

музычны кіраўнік дзіцячага садка.