Юных сенненцев приглашают принять участие в конкурсе

Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашаюць юных сенненцаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы малюнак на экалагічную тэматыку.

 Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення беражлівых адносін да прыроды. Ён прадугледжвае дзве ўзроставыя намінацыі: ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.

 Раённы этап прадоўжыцца да 25 лютага. Работы неабходна прадастаўляць райэколагам. Гэта павінны быць малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія адлюстройваюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

 Прыемна адзначыць: штогод сенненцы дасылаюць вялікую колькасць работ. І часам вызначыцца з пераможцам вельмі складана, адзначае Марына Наваковіч, начальнік райінспекцыі. Радуе і той факт, што нашы землякі неаднаразова траплялі ў лік прызёраў на абласным этапе. А ў мінулым годзе Мікіта Падалінскі, вучань першай гарадской школы, у сваёй узроставай катэгорыі, стаў першым.

Ала ЯКАЎЛЕВА.