Сенненскім вучням за смецце ўручаюць падарункі

Сняжана Казімірава, вучаніца 10 класа ўстановы адукацыі  «Алексініцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная школа», у раённым конкурсе па збору ПТЭФ-бутэлек, які летась праводзіўся пад эгідай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя, заняла другое месца, сабраўшы 2463 бутэлькі для другаснай перапрацоўкі. У якасці заахвочвальнага падарунка ёй уручаны насценны гадзіннік. Трэба адзначыць, што для Сняжаны гэта заканамерны вынік. Раней яна ўжо перамагала ў падобным конкурсе. Тады ёй у якасці ўзнагароды быў уручаны веласіпед.

 НА ЗДЫМКУ: дырэктар школы Алег Пятровіч Барытка віншуе дзяўчыну з перамогай.