На урок мужества пригласили юных сенненцев

Урок мужнасці для вучняў 6-8 класаў другой гарадской школы правёў Алег Усціновіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба “Спарта”, што створаны на базе Сенненскага РЦДіМ.

 У сучасным свеце мяняецца паняцце аб героях. Зараз гэта тэлевізійныя Бэтман, жанчына Кошка, Жалезны чалавек і іншыя. Пра тое, наколькі важна захоўваць памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра тых, хто набліжаў Перамогу, гаварыў Алег Яўгенавіч. “Гэтыя людзі – сапраўдныя героі. Гаворачы на мове моладзі, дазволю сказать – нашы супергероі. Тыя, хто коштам свайго жыцця, змагаўся за мір дзеля будучыні”, — акцэнтаваў ён.

Вайна патрабавала ад людзей мужнасці. Гераізм савецкага народа быў масавым. Пра гэта юныя сенненцы даведаліся з дакументальнага фільма, які прапанаваў паглядзець Алег Усціновіч.

Голас за кадрам расказаў пра самыя неверагодныя подзвігі Вялікай Айчыннай: Івана Серады, повара, які ў адзіночку, маючы толькі ў руках тапор і вінтоўку, затрымаў чатырох немцаў; Уладзіміра Кайды, танкіста, які ў адным з баёў знішчыў 22 баявыя машыны ворага; Сямёна Намаканава, снайпера, які за перыяд 1941-1945 гады знішчыў 360 нямецкіх салдат і афіцэраў, у тым ліку аднага генер-маёра трохлінейнай вінтоўкай Мосіна, і іншых салдат. Было бачна, як з непадробнай цікавасцю дзеці ўспрымалі інфармацыю.

 

Гаварыў Алег Усціновіч і пра падзеі сённяшняга дня, у прыватнасці, пра сітуацыю ва Украіне.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.