По результатам Х зимней спартакиады РУП “Витебскавтодор” команда филиала ДЭУ-38 заняла третье место

Па выніках Х зімовай галіновай спартакіяды РУП “Віцебскаўтадор” супрацоўнікі філіяла ДЭУ-38 былі ў ліку прызёраў.

 На працягу двух дзён на турбазе “Лосвіда” за званне называцца лепшай змагаліся 13 каманд. Спаборніцтвы праходзілі ў 7 дысцыплінах, у якіх нашы дарожнікі годна праявілі сябе.

 Так, у прыватнасці, ім не было роўных у лыжнай эстафеце. Каманда ў складзе Ірыны Губарэвіч, Сяргея Васілеўскага і Сяргея Шасцітка стала першай. Спрыт і моц прадэманстравалі нашы дарожнікі ў комплексе розных спаборніцтваў, якія былі аб’яднаны ў спартыўны блок “Гарнізон 2”, у “Гарнізоне 1” былі трэцімі. Як і ў конкурсе дэвізаў.

 Па выніках спартакіяды каманда філіяла ДЭУ-38 стала бронзавым прызёрам. Як падзялілася Ала Прыстаўка, інспектар па кадрах, у 2005 годзе, толькі праўда ў летняй спартакіядзе, яны былі першымі. І ўсё ж, трэцяе месца сёння для нас перамога, не хавала жанчына.

 У філіяле ДЭУ-38 актыўна падтрымліваюць здаровы лад жыцця. Тут ёсць спартыўныя трэнажоры. Супрацоўнікі прадпрыемства заўсёды ў ліку ўдзельнікаў шматлікіх раённых спаборніцтваў. Яны заўсёды на старце традыцыйнага марафону памяці П.М.Машэрава. Больш таго, яны падтрымліваюць футбольны фестываль “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, што праходзіць на Сенненшчыне. Вось, да прыкладу, у мінулым годзе разам са сваімі сем’ямі прымалі ў ім ўдзел, тым самым паказаўшы сваім дзецям, што трэба сябраваць са спротам.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена філіялам ДЭУ-38.