Інфармацыя таксама зброя
Для Паўла Шарковіча, які апошнія гады працуе ў Сенненскім РАУС старшым інспектарам групы інфармацыйнага забеспячэння, у параўнанні з ранейшай прафесійнай дзейнасцю характар работы практычна не змяніўся. Іншай стала яе напаўняльнасць.
— Мая праца заключаецца ў тым, каб выдаць любую інфармацыю, якая зацікавіла супрацоўніка раённага аддзела міліцыі. А такія магчымасці ў мяне ёсць, — расказвае Павел Шарковіч.
Нягледзячы на непрацяглы час работы ў міліцыі, таварышы па працы паважаюць яго за кампетэнтнасць і прафесіяналізм, высокую аддачу. Калі трэба, ён працуе нават у выхадныя дні.
На здымку: старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Павел Шарковіч.