В Сенненском райисполкоме состоялась встреча с активом района по обсуждению проекта изменений и дополнений Конституции

У раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскімі актывістамі. Тэмай стала абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, маючы адбыцца рэферэндум.

 Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Красакоў спыніўся на раздзелах і артыкулах, якія ўвайшлі ў новы праект Канстытуцыі, а таксама пракаменціраваў змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца ў яго. Неабходнасць канстытуцыйных змяненняў выклікана патрабаваннямі часу — дынамікай грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў, падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч.

Усяго са 147 артыкулаў дзеючай Канстытуцыі змяненням  і дапаўненням падвергліся Прэамбула і 80 артыкулаў, больш за 160 нарматыўных палажэнняў. Выключаны  2 артыкулы. Тэкст Канстытуцыі дапоўнены 11 новымі артыкуламі, у тым ліку адной новай главой — аб Усебеларускім народным сходзе, якая змяшчае больш за 50 новых нарматыўных палажэнняў.

З улікам паправак тэкст абноўленай Канстытуцыі будзе ўтрымліваць 156 артыкулаў — на 9 больш, чым дзеючая. Як падкрэсліў Аляксандр Красакоў, шмат увагі ў абноўленым дакуменце нададзена захаванню сацыяльна арыентаванай дзяржавы, наданню канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу. Гаварылі аб падрыхтоўцы і рэферэндуме па новай рэдакцыі Канстытуцыі. І, безумоўна, аб значэнні для Беларусі ўнесеных паправак.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Фота аўтара.