Трое юных сенненцев побывают на новогоднем празднике с участием Президента страны Александром Лукашенко

Трое юных сенненцаў пабываюць на навагоднім свяце ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, якое адбудзецца 26-27 снежня.

Гэтае мерапрыемства стане цэнтральнай падзеяй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

У госці на яркае святочнае дзейства з’едуцца тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны. У іх ліку выхаванцы дзіцячых дамоў, падлеткі з малазабяспечаных сем’яў, выдатнікі вучобы, пераможцы шматлікіх творчых конкурсаў і інш. Сенненшчыну будуць прадстаўляць

Варвара Гарадзецкая, вучаніца 7 класа Беліцкай школы, Кацярына Машкей, пяцікласніца з Машканскай школы, і Раман Бінцяй, пяцікласнік першай гарадской школы.

Таксама нашы землякі прымуць удзел у губернатарскай ёлцы. Дэлегацыя ў складзе 25 чалавек, а гэта вучні з усіх школ Сенненшчыны, на наступным тыдні пабывае ў Віцебску на дабрачынным навагоднім мерапрыемстве.

Ала ЯКАЎЛЕВА.