Сенненцы могут присоединиться к акции по посадке зеленых насаждений

Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашаюць сенненцаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Разам за зялёную Беларусь”, што праводзіцца ў рамках адзіных дзён азелянення.

 

Усе жадаючыя могуць прапанаваць месцы для пасадкі дрэў і кустоўеў. І не важна: гэта будзе кавалачак пустэчы ў райцэнтры ці дзесьці на выяздзе ў горада, пэўная тэрыторыя ў аграгарадку альбо маленькай вёсачкі. Свае прапановы, безумоўна, лепш замацаваць і заяўкай на ўдзел у далейшым правядзенні мерапрыемстваў па пасадцы.

 Зрабіць добрую справу на карысць малой радзімы, тым больш, што акцыя прысвечана Году народнага адзінства, лепш талакой, упэўнена Марына Наваковіч, начальнік райінспекцыі. Прапановы пакідайте на працягу тыдня, патэлефанаваўшы па нумарах: 4-12-41, 5-63-18.

 Пачынаючы з 18 кастрычніка, мерапрыемствы па азеляненні Сенненшчыны будуць скаардынаваны, пра што можна будзе даведацца ў сацыяльнай сетцы Instagram  на афіцыйнай старонцы раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ала ЯКАЎЛЕВА.