Жителям Сенненщины предлагают присоединиться к международной акции «День без автомобиля»

Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаюць сёння сенненцаў пакінуць аўтамабілі дома і пересесці на грамадскі транспарт. Як альтэрнатыва – скарыстацца веласіпедам альбо адправіцца па сваіх справах пешшу.

 22 верасня ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці праводзіцца міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Яна прадугледжвае ідэі захавання экалогіі і здаровага ладу жыцця. У свеце імкліва расце колькасць аўтамабіляў. Вызначыць іх дакладную лічбу у планетарным маштабе практычна немагчыма, сцвярджаюць эксперты. Устрымацца ад выкарыстання свайго асабістага транспарту хаця б адзін дзень – справа добрая. Безумоўна, гэта станоўча паўплывае на акаляючае асяроддзе.

Ала ЯКАЎЛЕВА.