Ветеранская организация Сенненского РОВД отметила юбилей

На мінулым тыдні Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск адзначыла сваё 30-годдзе.

Трыццаць гадоў не перарываецца ветэранскае жыццё і на Сенненшчыне. “Наша аб’яднанне адно з лепшых у вобласці”, — адзначыў Генадзь Шубка, яго старшыня, у час ганаровай сустрэчы са сваімі былымі калегамі, якая прайшла ў сценах РАУС. У сваіх радах арганізацыя аб’яднала 65 чалавек.

І няхай гэтыя людзі не ў страі, але, як паказала жыццё, яны заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Назапашаны гадамі вопыт ветэранаў, іх уменне даходліва перадаваць веды маладому папаўненню – за гэта сёння мы дзякуем вам, гаварылі Дзмітрый Беразнеў, першы намеснік начальніка аддзела — начальнік крымінальнай міліцыі, і Уладзімір Барсукоў, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 У гэты дзень у гонар 30-гадовага юбілею ветэранскай арганізацыі некаторыя былыя супрацоўнікі міліцыі былі ўдастоены ўзнагарод. У прыватнасці, Анатоль Ананенка атрымаў нагрудны знак адрознення “За прафесійныя поспехі”. Некаторыя ветэраны, былыя ліквідатары чарнобыльскай катастрофы, атрымалі памятныя знакі з нагоды 35-годдзя з дня аварыі на АЭС.

Былі і тыя, хто быў удастоены Ганаровых грамат за шматгадовую службу ў сістэме органаў унутраных спраў, падтрымцы міліцэйскіх традыцый, актыўны ўдзел у выхаванні маладых супрацоўнікаў і рабоце пярвічнай арганізацыі ветэранаў Сенненскага РАУС.

 Пасля ўрачыстай часткі члены ветэранскай арганізацыі наведалі раённы гісторыка-карязнаўчы музей, усклалі кветкі ля помніка салдатам-вызваліцелям у Аллеі герояў, а таксама ля памятнага знаку “Боль” ахвярам гета.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.