Італьянцы навучаць сенненцаў карыстацца цуда-батарэямі

Прэзідэнт італьянскага дабрачыннага фонду «Дапаможам ім жыць» Марцыа Арталані ў час наведвання Сенненскай школы-інтэрната, з якой фонд звязвае даўняе сяброўства і супрацоўніцтва, падказаў адміністрацыі навучальнай установы як зменшыць затраты на электрычную энергію.

 Замежны госць прапанаваў выкарыстаць для гэтай мэты  сонечныя батарэі-панэлі, з якіх можна зрабіць  дах  майстэрні, рэканструяваўшы стары будынак.

 Праект гэтага новаўвядзення ўключае і абучэнне ў Італіі групы выхаванцаў школы-інтэрната абслугоўванню сонечных батарэй.

 Прапанова прэзідэнта дабрачыннага фонду кіраўніцтвам установы ўспрынята станоўча.