У Беліцкім сельсавеце падвялі вынікі зімоўкі
Беліцкі сельскі Савет дэпутатаў днямі разгледзеў ход зімоўкі жывёлы ў КУСГП «Полымя» і УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». Асабліва шмат крытычных заўваг было зроблена ў адрас данукалаўскіх працаўнікоў ферм, спецыялістаў, кіраўнікоў, якія летась скарацілі вытворчасць мяса ў параўнанні з папярэднім годам на 14,2 працэнта. Знізілася вытворчасць малака. Ад кожнай каровы недаатрымана больш за 480 кілаграмаў малака.
Выканкам сваім рашэннем абавязаў кіраўнікоў (А.Г. Уцянёва і С.А. Пагарэльскага), а таксама спецыялістаў узяць пад асабісты кантроль арганізацыю кармлення жывёлы, захоўванне схемы выпайкі цялят, правядзенне кантрольных доек і інш., бо ўпушчанае, бывае, навярстаць немагчыма.