Лясгасаўцы прывезлі бронзу

У Віцебску прайшла традыцыйная  рэспубліканская  спартакіяда работнікаў лесу.

 Віцебская ВЛГА заняло ў ёй  ганаровае трэцяе агульнакаманднае месца. Важкую лепту ў перамогу ўнёс галоўны механік Багушэўскага лясгаса Ігар Аверчанка. У сваёй узроставай катэгорыі ва ўпартай барацьбе з моцным праціўнікам спартсмен заняў першае месца.