Юные сенненцы приняли участие в открытом диалоге «Молодежь – будущее нашей страны»

Вучні старэйшых класаў другой гарадской школы прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Моладзь — будучае нашай краіны».

 

У юных сенненцаў была магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі з прадстаўнікамі маладзёжнага руху краіны, а ў прыватнасці, з сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрай Ганчаровай і другім сакратаром абласнога камітэта грамадскага аб’яднання Жанай Нарыцынай.

 

Як адзначыла Аляксандра Уладзіміраўна, моладзь – моцная стваральная сіла, гэта нашае заўтра, таму так важна ведаць, з чаго складаецца сённяшні дзень маладых людзей, як яны ўяўляюць сваю будычыню.

 Тое, што на Сенненшчыне жывуць мэтанакіраваныя, творчыя, неардынарныя хлопчыкі і дзяўчынкі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, стала зразумела ўжо ў пачатку сустрэчы. Старшакласнікі прапанавалі гасцям іміджавае відэа пра наш край, знятае да 95-годдзя ўтварэння раёна ў рамках праекта «Тут мой дом», які быў арганізаваны і праведзены па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі ­ГА «БРСМ» школы.

 У час дыялогу будучыя выпускнікі задавалі самыя розныя пытанні. Іх цікавіла літаральна ўсё: і накірункі дзейнасці арганізацыі, і новыя праекты, і супрацоўніцтва з маладзёжнымі суполкамі іншых краін, і рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў будучыні і многае іншае. Яны прасілі расказаць, як БРСМ быў прадстаўлены на Усебеларускім народным сходзе, якая атмасфера панавала ў час мерапрыемства.

Пагаварылі і пра самы вядомы і любімы праект, які рэалізуе саюз моладзі, —  «100 ідэй для Беларусі». Юныя сенненцы па­дзялілся сваім вопытам удзелу ў ім. Яны добра разумеюць, што БРСМ – гэта менавіта тая платформа, дзе можна праявіць сябе. Калі ёсць канкрэтныя праекты, ідэі, то арганізацыя, безумоўна, дапаможа раскрыцца, канстатавалі яны ў час сустрэчы.

 

Дыялог прайшоў у форме неафіцыйнага мерапрыемства. Гадзіна, што была адведзена на яго, праляцела незаўважана. А гаварыць, абменьвацца думкамі вучням хацелася, і гэта было бачна па тым, як актыўна яны задавалі пытанні. Напамінам аб сустрэчы стала сумеснае фота.

 

Такія дыялогі заўсёды шчырыя і адкрытыя. Яны дазваляюць падняць і, адначасова, даведацца аб розных праблемах. Як падкрэсліла Аляксандра Ганчарова, на любыя пытанні, якія цікавяць мо­ладзь, імкнецца адказаць. Усе думкі і надзеі, якімі яна жыве, павінны трансфармавацца ў рэальныя справы, адзначыла яна.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 Фота аўтара.