Представитель Сенненского РОЧС показал высокий результат в лыжной гонке

Правядзенне спаборніцтваў па зімовых відах спорту з’яўляецца неад’емнай часткай у падтрыманні высокага ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі сярод спецыялістаў МНС.

 І гэта добра разумеюць прадстаўнікі Сенненскага РАНС. Так, на працягу многіх гадоў яны прымаюць удзел у лыжных гонках, што праходзяць у рамках чэмпіянату Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. На днях добрая навіна прыйшла з Наваполацка, дзе прайшлі чарговыя лыжныя баталіі. Алег Галынчык, начальнік ПАВП-14 г.п.Багушэўск Сенненскага РАНС, стаў абсалютным пераможцам на дыстанцыі 5000 метраў сярод мужчын ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Усяго ж у спаборніцтвах прыняло ўдзел 26 каманд з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны.

 Быць у лідарах для Алега Галынчыка — прывычная справа. Добрыя вынікі ён паказвае не толькі ў лыжным спорце, якім, дарэчы, займаецца з пяці гадоў, але і ў лёгкай атлетыцы. На працягу апошніх гадоў яму няма роўных у традыцыйным прабегу памяці П.М.Машэрава на дыстанцыях сярод дарослых аматараў спорту.

 Як паведамілі нам у Сенненскім РАНС, Алег Уладзіміравіч будзе прадстаўляць каманду Віцебскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах па лыжных гонках, якія пройдуць 16 лютага. Калектыў “ГС” жадае нашаму земляку поспехаў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: (злева направа) Алег Галынчык і Павел Хізавец, прадстаўнікі Сенненскага РАНС.

Фота прадастаўлена РАНС.