Гаворым па-сенненску

Паважаныя чытачы! Сёння мы вам прапануем новую рубрыку «Гаворым па-сенненску». У ёй мы змяшчаем словы і выразы, якія найбольш часта можна пачуць у моўным ужытку жыхароў Сенненскага краю. Паважаныя сенненцы, калі вас зацікавіла гэтая рубрыка, просім дасылаць свае варыянты слоў або выразаў, якія вы ўжываеце самі ці пачулі ад каго-небудзь, на адрас: вуліца Чкалава, 4а, горад Сянно, інд. 211120, або на сайт: www.senno.by., будзем рады супрацоўніцтву.

 Пыпліцца (націск на 1 склад): гэта слова выкарыстоўваецца ў значэнні «рабіць што-небудзь дужа марудна, няспешна». Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета, горада Сянно;

 Нягеглы (націск на 2 склад): г.зн. слабы, кволы (абодва гукі «Г» вымаўляюцца як выбухныя). Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета;

  Мілюта (націск  на 2 склад): мілы, дарагі чалавек. Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета;

 Набразнік (націск на 2 склад): рушнік, які накідваецца на ікону. Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета;

 Шкап: шафа. Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета;

 Перадок (націск на 3 склад): невялікая лавачка, падобная на маленькі стул. Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета;

 Нашча  (націск на 1 склад): на пусты жывот. Пачута ад жыхароў Ходцаўскага сельсавета.

Падрыхтавала Вольга Мысліцкая.