Воспитанники Сенненской школы-интерната шьют медицинские маски

Выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сёння замест пасцельнай бялізны шыюць надзвычай запатрабаваны тавар — медыцынскія маскі.

 Дзяўчаты разам з майстрамі вытворчага навучання Марынай Кіцько, Валянцінай Івашка і лабарантам Аленай Кашпар вырабляюць маскі для супрацоўнікаў Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы, кіраўніцтва якой звярнулася ва ўстанову адукацыі з просьбай аб дапамозе. Ужо пашыта 1700 штук. Яшчэ адна партыя, а гэта парадку 1000 масак, будзе выраблена ў хуткім часе. Па словах дырэктара школы-інтэрната Леаніда Казлова, работы вядуцца на дабрачыннай аснове, рукадзельніцы шыюць з матэрыялу, прадастаўленага медустановай. Пашытыя ў школьнай майстэрні маскі нічым не саступаюць аптэчным, яны шматразовыя. У сярэднім за дзень дзяўчаты разам са сваімі настаўнікі вырабляюць каля 150 сродкаў індывідуальнай абароны.

  Ала ЯКАЎЛЕВА.