Инспекторы ОГАИ Сенненского РОВД провели на улицах райцентра широкую профилактическую работу

 З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпеўшымі сталі дзеці.

 

Найбольш вострая тэма, якая сёння патрабуе павышанай увагі з боку грамадскасці, — забеспячэнне бяспекі непаўналетніх на дарогах. Улічваючы гэта, інспектары АДАІ Сенненскага РАУС правялі на вуліцах райцэнтра шырокую прафілактычную работу «Без вас не атрымаецца», накіраваную на прыцягненне ўвагі да дзіцячага траўматызму ў ДТЗ. Заклікалі вадзіцеляў не здзяйсняць правапарушэнні – выконваць хуткасны рэжым, не размаўляць па сотавым тэлефоне, знаходзячыся за рулём, паважліва адносіцца да пешаходаў і веласіпедыстаў. Дзяржаўтаінспектары акцэнтавалі ўвагу дарослых на тым, што яны з’яўляюцца прыкладам для дзяцей, таму неабходна ўважліва сачыць за сваімі дзеяннямі і ўчынкамі. Таксама супрацоўнікі праваахоўных арганаў звярталіся і да школьнікаў. Нагадалі юным сенненцам, што пераходзіць праезную частку можна ў спецыяльна адведзеных месцах, пазначаных дарожнымі знакамі і пешаходнымі пераходамі, і не забываць выкарыстоўваць на вопратцы святлоадлюстроўваючыя элементы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.