В Витебской области введён запрет на лов щуки

З 9 сакавіка і да 25 красавіка ў Віцебскай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю шчупака, паведамілі рэдакцыі ў Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

 

Ахоўныя меры ўведзены ў сувязі з пачаткам нерасту. Шчупак ідзе на яго раней за іншых рыб, што нерастуюць вясной, бо непатрабавальны для прагрэву вады.

 Лоўля шчупака пад час забароны строга караецца. За кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца шкода ў трайным памеры – па 9 базавых велічынь, што складае 243 рублі. Браканьеру можа таксама прызначацца штраф да 50 базавых велічынь, што прадугледжана арт.15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь. Калі ўрон прыродзе складзе 100 і больш базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць і яшчэ больш суровыя санкцыі.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.