Намусорил – заплати

 У Камітэце дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці лічаць, што аблвыканкамам, гаррайвыканкамам, уладам базавага ўзроўню неабходна ўзмацняць патрабаванні і адказнасць за навядзенне парадку на тэрыторыях населеных пунктаў.

 

Яны недастаткова, не своечасова ачышчаюцца ад бытавога смецця, рэшткаў пабудоў, леташняй расліннасці. Рабіць гэта трэба не толькі намаганнямі ўлад, з выкарыстаннем сіл і магчымасцей спецыялізаваных арганізацый. Падтрымліваць парадак абавязана кожная фізічная і юрыдычная асоба.

 Кантралёры нагадваюць, што ўласнік, карыстальнік ці арандатар камерцыйнага ці асабістага домаўладання абавязаны ўтрымліваць у парадку, прыбіраць тэрыторыю свайго ўчастка. У лік абавязкаў уваходзяць, напрыклад, добраўпарадкаванне, ачыстка ад снегу і наледзі ў зімовы час, выдаленне травы і пустазелля ў летні час. На тэрыторыі, што прылягае да ўчастку не павінны складзіравацца і захоўвацца больш за 3–е сутак дровы, торф, пясок, будаўнічыя матэрыялы  і смецце. За невыкананне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У адпаведнасці з арт 21.14 КаАП прадугледжваецца накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

 Камітэт дзяржаўнага кантролю таксама не цураецца жорсткіх мер уздзеяння. Пад час кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных сёлета, за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторыі населеных пунктаў да адказнасці працягнуты 18 пасадавых асоб.

 “ГС”.