Инспекторы ОГАИ Сенненского РОВД усиливают контроль во время проведения весенних полевых работ

Падчас правядзення вясенніх палявых работ інспектары АДАІ ўзмацняюць кантроль за перамяшчэннем сельгастэхнікі і іншых буйнагабарытных транспартных сродкаў па дарогах раёна, асабліва ў цёмны час сутак, паведаміў “ГС” Дзяніс Глухароў, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Сенненскага РАУС.

 

Адначасова праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу па пытаннях бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху. Наведваючы сельгаспрадпрыемствы раёна, супрацоўнікі праваахоўных органаў таксама ўдзяляюць увагу транспартнай дысцыпліне: правяраюць допускі да ўдзелу у дарожным руху кіроўцаў і транспартных сродкаў, адпаведнасці трактароў, самаходных машын, прычапнога і навяснога абсталявання тэхнічнай дакументацыі завода-вытворцы. Патрабуюць абазначаць буйнагабарытнае навясное абсталяванне святлоадлюстроўваючымі элементамі.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.