Работники прокуратуры района вместе с офицерами Сенненского военного комиссариата встретились со старшеклассниками

Якая яна сучасная беларуская армія? Якія правы і абавязкі ўскладвае на прызыўнікоў закон “ Аб воінскім абавязку і воінскай службе”.

 Работнікі пракуратуры раёна разам з  афіцэрамі Сенненскага ваеннага камісарыята наведаліся ва ўстановы адукацыі, дзе сустрэліся са старшакласнікамі. Як спадзяюцца арганізатары сустрэч, гэта дапаможа павысіць эфектыўнасць ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.

 — Ва ўсякім разе цяпер юнакі добра разумеюць, што служба ў войску, — гэта гонар, а яшчэ грамадзянскі абавязак, — лічыць Ганна Філіповіч, старшы памочнік пракурора Сенненскага раёна. – А таму за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу прадугледжана крымінальная адказнасць.

 Якая канкрэтна, пра гэта таксама ішла гаворка ў час сустрэч.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота прадастаўлена

пракуратурай Сенненскага раёна.