Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД раздавали фликеры

У рамках прафілактычнага мерапрыемства па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў “Бяспечная вобласць” супрацоўнікі АДАІ Сенненскага РАУС правялі шырокую інфармацыйна-растлумачальную работу сярод сенненцаў.

На вуліцах райцэнтра, ля ўстаноў адукацыі нагадвалі жыхарам Сянна пра неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, аб мерах засцярогі на пешаходных пераходах і адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні. Акцэнтавалі ўвагу на выкарыстанні ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці, святлоадлюстроўваючых элементаў, спецыяльных камізэлек. Юным удзельнікам дарожнага руху раздавалі флікеры.

 Не засталіся ў баку і кіроўцы. Да іх прадстаўнікі праваахоўных органаў звярталіся з просьбай інфармаваць супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі пра факты знаходжання на дарозе нецвярозых пешаходаў альбо веласіпедыстаў для прыняцця мер па затрыманні.

Ала ЯКАЎЛЕВА.