Мошканцы в числе лучших животноводов области  

 

Па выніках года праца работнікаў жывёлаводчай галіны АПК краіны адзначана не толькі Урадам, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, мясцовымі органамі ўлады і іх структурамі.

Праца спецыялістаў, прадстаўнікоў масавых прафесій заахвочана грамадскімі арганізацыямі. Сярод уднагароджаных ёсць і машканцы.

 Наталля Гардзецкая, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага прадпрыемства “Саўгас імя Машэрава” атрымала нагрудны знак “За заслугі” рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Алесе Шалаевай, аператару па адкорме свіней вытворчага ўчастка Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў уручана Ганаровая грамата Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

 “ГС”.