Таварыства беларускай мовы (ТБМ) абвясціла рэспубліканскі конкурс «Ведаем свой край!»

Ён мае на мэце сабраць адметныя назвы, якія бытуюць у кожнай мясцовасці. Гэта могуць быць пагоркі, куточкі ў лесе, паплавы, балоты і інш., каб зафіксаваць беларускую мікратапаніміку.

 Сабраныя назвы потым будуць абагулены, каб выкарыстаць пры найменні аграгарадкоў, стварэнні новых брэндаў, фірмаў, прыватных сядзіб і паселішчаў. Яны могуць быць карысныя і для навуковых даследаванняў.

 Пошук трэба пачаць з сустрэч са старэйшымі карэннымі жыхарамі.  Даведайцеся ў іх, чаму так называліся раўчук ці балота. Пазначайце  дакладны адрас назвы і ўказвайце прозвішча, імя і ўзрост людзей, ад якіх запісалі інфармацыю.

 Матэрыялы  на конкурс прымаюцца да 1 чэрвеня 2011 года па адрасу: вул.Румянцава, 13, г.Мінск, 220034.