Более 30 пар зимней обуви получили дети, которые живут в многодетных, малообеспеченных семьях Сенненского района

Больш за 30 пар зімовага абутку атрымалі дзеці, якія жывуць у шматдзетных, малазабяспечаных сем’ях Сенненскага раёна, дзякуючы райкаму прафсаюза работнікаў АПК. Дакладней, Аляксандру Макаранку, яго старшыні, на жаль, былому.

 

Акцыя ў падтрымку дзяцей, што па тых ці іншых прычынах не так часта атрымоўваюць абноўкі, стала праводзіцца адразу пасля прыходу на пасаду Аляксандра Макаранкі. І не толькі напярэдадні Калядаў і Навагодніх свят. Падарункі ад прафсаюзаў дзецям уручаюцца таксама непасрэдна перад пачаткам новага навучальнага года.

 — Звычайна, каму і што дарыць, мы ўзгадняем з прафкамамі сельгасарганізацый, адміністрацыямі школ, бо пры выбары кандыдатаў на падарунак у разлік бяром яшчэ і асабістыя заслугі дзіцяці: поспехі ў вучобе, удзел у грамадскіх справах, — расказаў Аляксандр Макаранка.

 Не стаў рабіць ён тайну і з таго, адкуль бяруцца падарункі. Грошы на іх выдаткоўваюць фундатары, у якасці якіх выступаюць прадпрыемствы, арганізацыі, дзе кантрольны пакет належыць дзяржаве. Галоўнае, іх трэба знайсці. Аляксандр Макаранка не прамінуў успомніць ролю Ірыны Ляўковіч, начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама, дэпутата абласнога Савета, дзе яна прадстаўляе сенненцаў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Яна нярэдка выступае ў якасці пасрэдніка паміж райкамам прафсаюза і адміністрацыяй прадпрыемстваў. Не меншую ролю адыгрываюць асабістыя знаёмствы, уменне растлумачыць, пераканаць у важнасці справы. Да працы ў прафсаюзнай структуры Аляксандр Макаранка прайшоў вялікі шлях у вытворчай сферы. Працоўную дзейнасць пачаў у Сенненскім райаграсэрвісе, у тым ліку ўзначальваў яго, працаваў у райвыканкаме, узначальваў ЗАТ “Віцебскаблзернепрадукт”.

— Мне прыемна выступаць у якасці Дзеда Мароза, бачыць шчаслівыя вочы дзяцей, якія ў нечым  абдзелены, — не хавае Аляксандр Макаранка.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.