Традиционный парад Дедов Морозов и Снегурочек в Сенно пройдёт 24 декабря

24 снежня ў 15. 00 у Сянне пройдзе традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Яно падвядзе вынікі раённага  агляду- канкурсу “Навагодні маскарад – 2020”.

 Арганізатар конкурсу – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прымае заяўкі на ўдзел у ім да 20 снежня. Падаць заяўкі могуць прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый, а таксама прыватныя асобы.

 Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Сімвал года — 2020” (нагадаем ім з’яўляецца Белы Металічны Пацук); “На бале” – патрэбна падрыхтаваць касцюмы прынцаў і прынцэс, чараўніц і фей, іншых падобных герояў; “Сюжэт” – для ўдзелу ў гэтай намінацыі спатрэбіцца некалькі касцюмаў, аб’яднаных адной тэмай; “Героі кніжак і мультфільмаў”.

 За больш падрабязнай інфармацыяй трэба звяртацца непасрэдна да арганізатараў ці па тэлефонах 4-18-90, 4-18-92.

 “ГС”.