Молодых профессионалов Сенненщины приглашает конкурс

 Калі вам не больш як 31 год, вы працуеце на Сенненшчыне, рыхтуйцеся да конкурсу “Лепшы па прафесіі-2019”, запрашаюць яго заснавальнікі — аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, арганізацыйнай і кадравай работы райвыканкама.

 Конкурс накіраваны на развіццё творчай ініцыятывы, рост прафесіяналізму, замацаванне моладзі ў раёне. Ён павінен стаць яшчэ і своеасаблівым арыенцірам для старшакласнікаў школ.

 Конкурс пройдзе ў г. Сянно 19 снежня 2019 года, аднак да 1 снежня трэба накіраваць на адрас аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі заяўку аб удзеле ў конкурсе. Кантактныя тэлефоны арганізатараў — 4-12-47, 4-14-46, 4-25-93, электронная пошта ideologia-@mail.ru.

“ГС”.