Ртутьсодержащие лампы можно сдать в Сенно

Куды можна здаць люмінесцэнтныя энергазберагальныя лямпы? З такім пытаннем да карэспандэнта “ГС” звярнулася жыхарка райцэнтра.

 Пытанне правільнай утылізацыі бытавых адходаў не можа абыйсці бокам ні аднаго чалавека. Люмінесцэнтныя лямпы, якія шырока прымяняюцца ў побыце, утрымліваюць пары ртуці. Як вядома, гэты цяжкі метал па ступені ўздзеяння на арганізм чалавека адносіцца да 1-га класа небяспекі.

 Перапрацоўка адпрацаваных рэчаў, у якіх утрымліваецца ртуць, адбываецца на спецыяльных аб’ектах абясшкоджвання. Аднак, каб яны туды трапілі, іх трэба здаць у пункт збору. У нашым горадзе гэта можна зрабіць у РУП ЖКГ. Па вуліцы Кастрычніцкая,149 стаіць спецыяльны кантэйнер, куды можна апусціць ртуцьутрымліваючую рэч.