Комиссия Сенненского избирательного округа №30 зарегистрировала доверенных лиц трех из шести возможных депутатов от нашего округа

Кампанія па выбарах у парламент уступіла ў актыўную фазу – кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю праз сродкі масавай інфармацыі. А на днях камісія Сенненскай выбарчай акругі № 30 зарэгістравала давераных асоб трох з шасці магчымых дэпутатаў ад нашай акругі.

 

Сваіх давераных асоб назвалі Аляксандр Дубаў, Анатолій Раўнейка і Міхаіл Чэмурака. У бліжэйшых планах кандыдатаў і іх давераных асоб фарміраванне выбарчых фондаў, планаванне сустрэч з выбаршчыкамі ў працоўных калектывах, грамадскіх месцах. Па інфармацыі, даступнай нашаму выданню, такія сустрэчы ўжо запланавалі два кандыдаты ў дэпутаты, два адкрылі выбарчыя рахункі ва ўстановах ААТ “Беларусбанк”.

 Нагадаем, фонды, якія можна выкарыстоўваць у час выбарчай кампаніі, не павінны перавышаць 1000 базавых велічынь – базавая велічыня складае 25,5 рубля.

Аляксандр ІЎЕЎ.