У Навагодняй гонцы стартавалі больш за 100 спартсменаў

  Навагодняя лыжная гонка, якая традыцыйна праводзіцца ў Сянно напярэдадні галоўнага свята года, прайшла ў апошні раз 29 снежня. Удзел у ёй прынялі выхаванцы Сенненскай  спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, госці з Новалукомскай ДЮСШ і СДЮШ «Алімпіец» г.Віцебска — усяго 107 юных спартсменаў.

 Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых групах. Старэйшыя ўдзельнікі гонкі памераліся сіламі  на дыстанцыі 3 км, сярэдняй групы  — 2,5, малодшай — 1,5 км.

 Кожны ўдзельнік гонкі на фінішы атрымаў ад Дзеда Мароза  плітку шакаладу і памятны вымпел. Трое самых хуткіх на кожнай дыстанцыі былі ўзнагароджаны яшчэ і дыпломамі.

Л.Іўеў.